Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік і кіраўнік карпарацыі Facebook Марк Цукербэрг абвясьціў пра набыцьцё Instagram за мільярд даляраў – гатоўкай і акцыямі.

Instagram – сетка для абмену фатаграфіямі праз мабільныя прылады.

Цукербэрг высока ацаніў яе перавагі, адзначыўшы, што Facebook упершыню набывае прадукт і кампанію з такой вялікай аўдыторыяй карыстальнікаў.

Паводле зьвестак Facebook, гэтай найбуйнейшай сацыяльнай сеткай карыстаюцца больш за 845 млн. чалавек. Яе кошт – у розных ацэнках – ад 75 да ста мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG