Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўначы Гомельшчыны паводка набірае моц


Паводка ў Гомелі.

Паводка ў Гомелі.

У Рагачове разьлілася рака Друць, веснавая вада падтапіла 33 падворкі — такія зьвесткі падае Гомельская абласная ўправа Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Два падворкі падтопленыя ў вёсцы Шчыбрын. Вада ў Друці паднялася на 337 сантымэтраў, выйшла на абалонь. Да небясьпечнага ўзроўню застаецца яшчэ блізу мэтра.

Разьлівам Дняпра ў тым жа Рагачоўскім раёне падтапіла 7 падворкаў у вёсцы Збароў.

Ёсьць першыя падтопленыя падворкі ў Жлобіне.

У Чачэрску й паселішчы Чырвоны Бераг ад веснавога разьліву рэк Сож і Чачора ў палоне вады апынуліся паўтара дзясятка падворкаў і гаспадарчых пабудоваў. У райцэнтры да таго ж перамыты 70-мэтровы ўчастак дарогі.

Спакайней паводзіць сябе сёлета Прыпяць на поўдні Гомельшчыны. Толькі блізу Пцічы, левага прытоку Прыпяці, перамыты невялікі ўчастак аўтадарогі Лучыцы-Хвойня з максымальнай глыбінёй 10–15 сантымэтраў.

Усяго ў рэгіёне падтоплена ў шасьці населеных пунктах 57 падворкаў, 3 гаспадарчыя пабудовы й 2 участкі дарогі.

У абласным цэнтры вада толькі падбіраецца да ніжэйшых участкаў Навабеліцкага раёну.
XS
SM
MD
LG