Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў сакавіку 2012 году ў параўнаньні зь лютым павялічыліся на 1,5%, у параўнаньні са сьнежнем 2011 году — на 5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Цэны на харчовыя тавары ў сакавіку вырасьлі на 1,1%, з пачатку году — на 5%. Прамысловыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 1,6%, за тры месяцы — на 4,1%. Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў сакавіку ў параўнаньні зь лютым вырасьлі на 2,3%, са сьнежнем 2011 году — на 7,2%. Больш за ўсё павялічыліся кошты на паслугі сувязі — на 8,2%.

Урад заплянаваў на 2012 год утрымаць інфляцыю на ўзроўні 19-22%.
XS
SM
MD
LG