Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Графава: Расея пасябруе з Лукашэнкам супраць апазыцыі


Лідзія Графава

Лідзія Графава

Старшыня выканкаму форуму перасяленчых арганізацый Расеі Лідзія Графава дапушчае, што расейскія ўлады могуць забараніць беларускім апазыцыянэрам выезд праз Расею ў Эўропу.

У такім выпадку абараніць беларускіх апазыцыянэраў можна будзе праз Страсбурскі суд. Яна пракамэнтавала заяву кіраўніка памежнай службы ФСБ Расеі Ўладзімера Пронічава, што Расея не прапусьціць за мяжу беларускіх грамадзянаў, якім афіцыйны Менск забараніў выезд:

«Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі — гэта крыху мітычнае ўтварэньне. Пра яго згадваюць у такія моманты, калі гэта чамусьці неабходна з палітычных матываў.

Я ўпершыню чую пра такую заяву памежнай службы. Але магу дапусьціць, што такое можа здарыцца, бо Расея адзначаецца тым, што, да прыкладу, аддае грамадзян краінам СНД, дзе ім пагражае турма і катаваньні.

Вось гэтае пытаньне экстрадыцыі востра стаіць, і дзякуючы толькі Страсбурскаму суду нам удаецца адстойваць гэтых людзей. З краінамі СНД у Расеі бязьвізавая прастора, і людзі прыяжджаюць у Расею як на востраў выратаваньня, з палітычных матываў, а іх Расея гатовая выдаваць.

Таму я зусім магу дапусьціць, што такое новаўвядзеньне ёсьць. Бо цяпер ідзе закручваньне гаек у нашай краіне. І хоць мы крытыкавалі Лукашэнку, Лукашэнка вельмі нахабна сябе паводзіць адносна Расеі. Але калі гаворка ідзе пра тое, што гэта накіравана супраць апазыцыянэраў, то гэта вось той самы выпадак, што мы будзем сябраваць супраць нашых ворагаў. А апазыцыянэры цяпер лічацца ворагамі і расейскай улады, і беларускай улады. То бок вельмі горка, але гэта можа адпавядаць сапраўднасьці.

Гэта па аналёгіі з тым, што Расея гатовая хуценька выдаваць людзей, якія, да прыкладу, бралі ўдзел у нейкім мітынгу ў тым жа Ўзбэкістане і потым прыехалі ў Расею, іх перасьледуюць. Даводзіцца зьвяртацца ў Эўрапейскі суд. І таму гэтых людзей так хутка не выдаюць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG