Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларускі і расейскі авіяперавозчыкі з канца красавіка 2011 году ў летні пэрыяд будуць ажыцьцяўляць па 5 рэйсаў у дзень паміж Менскам і Масквой, паведамляе Інтэрфакс.

«Сёньня мы правялі кансультацыі і дасягнулі пагадненьня Мы зьнялі ўсе рознагалосьсі ў галіне пасажырскіх авіяперавозак», — заявіў журналістам у панядзелак у Менску віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Анатоль Калінін.

Як удакладніў спадар Калінін, у верасьні бягучага году бакі правядуць дадатковыя кансультацыі і «вызначаць узаемавыгадныя падыходы ў зімовы пэрыяд», бо ўзімку колькасьць пасажыраў зьніжаецца.

«Хацелася б, каб нашы авіяперавозчыкі былі ўпэўненыя ня толькі на летні і зімовы пэрыяды перавозак, але і на пэрспэктыву. Прапаную разгледзець нашу палітыку ў гэтай частцы на пяцігодку», — заявіў беларускі віцэ-прэм’ер.

Намесьнік міністра транспарту Расеі Валерый Окулаў, у сваю чаргу, сказаў, што «беларускі авіяперавозчык» Белавія «з 27 красавіка ўводзіць дадаткова пятую частату паміж Менскам і Масквой. Мы разьлічваем, што палёты паміж Менскам і рэгіёнамі Расеі будуць таксама разьвівацца і павялічвацца».
XS
SM
MD
LG