Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск будзе дамагацца апраўданьня беларусаў у Лібіі


Будынак МЗС у Менску
Будынак МЗС у Менску
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што Беларусь будзе дамагацца апраўданьня і вяртаньня на радзіму грамадзянаў Беларусі, якіх судзяць у Лібіі паводле непраўдзівага абвінавачаньня. «Беларускія грамадзяне з уласнай ініцыятывы паехалі ў Лібію па грамадзянскіх кантрактах, каб працаваць на грамадзянскіх аб’ектах. Яны нават не прыступілі да працы, а толькі перасеклі мяжу Лібіі», — цытуе Андрэя Савіных Інтэрфакс.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС паведаміў, што беларускі бок каардынуе свае дзеяньні з амбасадамі Расеі і Ўкраіны, чыіх грамадзянаў таксама судзяць цяпер у Трыпалі.

Грамадзяне былых савецкіх рэспублік былі затрыманыя ў жніўні 2011 году паўстанцамі падчас баёў за Трыпалі. Тады ў палон трапілі 27 чалавек, сярод якіх 22 грамадзяніна Ўкраіны, двое беларусаў і двое расейцаў. Як паведамляюць замежныя СМІ, іх абвінавачваюць у супрацоўніцтве з рэжымам экс-лідэра краіны Муамара Кадафі. Новыя ўлады краіны лічаць, што адмыслоўцы з былога СССР рамантавалі тэхніку арміі былога дыктатара. Справу разглядае вайсковы суд Трыпалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG