Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра — суд над Паўлам Вінаградавым


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

На 16 гадзін аўторка прызначана чарговае судовае паседжаньне па ўзмацненьні прэвэнтыўнага нагляду для былога палітвязьня, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zмена» Паўла Вінаградава.

Падставамі, каб узмацніць нагляд, супрацоўнікі МУС лічаць неаднаразовыя парушэньні Вінаградавым адміністрацыйнага кодэксу.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і саджалі на суткі.

Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна 25 сутак.

6 красавіка суд адклалі, бо Вінаградаў зьвярнуўся ў Менскі гарадзкі суд са скаргай на незаконнае затрыманьне пасьля чарговай адседкі на Акрэсьціна, калі яго на міліцэйскай машыне адвезьлі ў міліцэйскі пастарунак Маскоўскага раёну і зноў, нібыта за нецэнзурную лаянку на ганку ўнівэрсаму «Базар», пасадзілі на 7 сутак.

Скарга, дарэчы, яшчэ не разгледжана, а Павал Вінаградаў ужо атрымаў чарговую судовую позву на 10 красавіка.
XS
SM
MD
LG