Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку спрабаваў наведаць адвакат, але яму не далі дазвол на сустрэчу.

9 красавіка адміністрацыя калёніі «Віцьба-3» не пусьціла адваката наведаць Сяргея Каваленку. «Сказалі, што ў яго цягам дзьвюх гадзін працэдуры і таму да яго нельга», — паведаміла жонка вязьня Алена Каваленка. Жанчыне ўдалося пагутарыць зь лекарам з псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі, дзе трымаюць Сяргея Каваленку:

«Доктар сказаў, што ягоны стан стабільны, але адразу агаваруся, што ня веру ніводнаму слову. Бо страўнік у яго не працуе, бо стулу самастойнага няма. У нядзелю яго зноў прывязвалі да ложка, калі кармілі праз зонд. Ён так жа апрануты, бо ўсё роўна яму холадна. Калі заўтра на разглядзе касацыйнай скаргі нічога ня вырашыцца, гэта будзе азначаць, што яго проста павольна забіваюць».

Сяргей Каваленка, пратэстуючы супроць прысуду, галадаваў з 19 сьнежня зь перапынкам на 20 дзён у студзені-лютым. Прымусова карміць Сяргея Каваленку пачалі ў канцы сакавіка. Сам ён па-ранейшаму адмаўляецца есьці, але кажа, што спыніў бы галадоўку ў цывільным шпіталі пад наглядам лекараў.

10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Сяргею Каваленку. Пачатак пасяджэньня — 9:30.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG