Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BISS падказаў пасярэдніка Эўропе і Лукашэнку?


Лукашэнка ў Ватыкане, 2009
Лукашэнка ў Ватыкане, 2009

Сёньня Аляксандар Лукашэнка, прымаючы ў Менску амбасадара Сувэрэннага Мальтыйскага Ордэну Паўля Фрыдрыха фон Фурхера, заявіў, што каталіцкая царква недапрацоўвае ў наладжваньні адносінаў паміж Беларусьсю і Заходняй Эўропай: «Я нават не гавару ў цэлым пра Эўрапейскі Зьвяз, таму што вядома, хто там грае першую скрыпку. Таму нам бы хацелася праз вас данесьці гэты сыгнал», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Цікава адзначыць, што тры дні таму на сайце Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) быў апублікаваны артыкул дырэктара інстытуту Аляксея Пікуліка і супрацоўніка гэтага дасьледнага цэнтру Дзяніса Мельянцова, у якім наўпрост прапаноўвался, каб Ватыкан стаў пасярэднікам паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам.

У публікацыі, у прыватнасьці, гаворыцца:

«У цяперашніх умовах найбольш прыдатнай уяўляецца кандыдатура Ватыкану. Сьвяты Пасад валодае бясспрэчным аўтарытэтам і, адпаведна, вагою ў міжнароднай палітыцы, мае шматвяковы досьвед пасрэдніцкай дзейнасьці, яго дыпляматычная служба - найстарэйшая ў Эўропе. У 2009 годзе адбыўся візыт А. Лукашэнкі ў Ватыкан і яго аўдыенцыя ў Папы. Можна сказаць, што пантыфік ужо ў некаторай ступені апрабаваў ролю пасярэдніка падчас папярэдняга пэрыяду «разрадкі». Дзякуючы свайму ўдзелу ў вырашэньні беларуска-эўрапейскага крызісу, Ватыкан таксама атрымаў бы свае выгады - гэты крок паспрыяў бы ўмацаваньню пазыцый каталіцкай царквы ў Беларусі, а таксама іміджу Папы як пасьпяховага мэдыятара ў сучасных палітычных канфліктах.

У цяперашніх умовах роля Сьвятога Пасаду можа палягаць у арганізацыі нефармальных сустрэч прадстаўнікоў Беларусі і ЭЗ, арганізацыі экспэртнай рабочай групы па распрацоўцы «дарожнай мапы»; арганізацыі перамоваў па нармалізацыі адносін».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG