Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік памежнай службы ФСБ Расеі Ўладзімер Пронічаў заявіў, знаходзячыся ў Беларусі, што Расея не прапусьціць за мяжу беларускіх грамадзянаў, якім афіцыйны Менск забараніў выезд. Ці маюцца тут на ўвазе праваабаронцы, журналісты і апазыцыйныя палітыкі, якім улады абмежавалі выезд з палітычных матываў?

На просьбу патлумачыць заяву генэрала Пронічава прадстаўнік памежнай службы ФСБ Расеі, які не назваўся, патлумачыў, што паводле пагадненьня аб захаваньні роўных правоў грамадзянаў Расеі і Беларусі за яго рэалізацыю адказвае Фэдэральная міграцыйная служба, а з боку Беларусі — Міністэрства ўнутраных спраў.

«Яны абменьваюцца інфармацыяй пра асобаў, выезд якім з саюзнай дзяржавы не дазволены. І таму яны маюць інфармацыю па гэтым пытаньні. Мы па гэтым кірунку не працуем, мы толькі рэалізуем інфармацыю і ня бачым, як яна да нас паступае і адкуль».

У прэс-службе Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі паведамілі, што, маўляў, калі такую заяву зрабіў кіраўнік памежнай службы Расеі, то няхай ён і камэнтуе. І адзначылі, што забарона на выезд тычыцца толькі асобаў, якія нясуць адміністратыўную адказнасьць.

Паводле сябра рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Валянціна Гефтэра, з заявы Пронічава пакуль нічога не вынікае:

«Нібыта сказалі нешта ўголас, а хто і што канкрэтна мае на ўвазе і якія прававыя падставы гэтага — гэта трэба доўга высьвятляць у ведамствах. Калі гаворка ідзе пра тых, каго перасьледуюць за перакананьні ці на сфальшаваных падставах, якія зьявіліся апошнім часам у „чорным сьпісе“ з амаль ста чалавек, то гэта зусім іншая рэч. Калі будуць першыя прэцэдэнты, давядзецца аспрэчваць у судзе тое, што ро Валянцін Гэфтэр

Валянцін Гэфтэр

бяць расейскія сілавыя структуры па наводцы беларускіх».

Невыязны лідэр АГП Анатоль Лябедзька змог бесьперашкодна выехаць з Расеі ва Ўкраіну. Заяву Пронічава ён называе «адарванай ад рэчаіснасьці».

«Магчыма, у часткі расейцаў і ёсьць такія жаданьні і памкненьні, але гэта зусім не азначае,што ёсьць палітычнае рашэньне на ўзроўні Крамля. А я думаю, што яно будзе вырашацца менавіта там».

Падчас сустрэчы ў Маскве Лябедзька атрымаў абяцаньні наконт падтрымкі ў гэтым пытаньні ад упаўнаважанага па правах чалавека Расеі Ўладзімера Лукіна.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

«Лукін сказаў, што можа быць усё. Але на сёньняшні дзень наўрад ці Крэмль зацікаўлены ў падключэньні да санкцыяў супраць беларускай апазыцыі з боку беларускага рэжыму».

Тым часам стала вядома імя сямнаццатага са сьпісу невыязных, у якім, паводле неафіцыйнай інфармацыі, больш за сто апазыцыянэраў. На экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса падаў у суд за заклік да санкцыяў майстар зьмены цэху «Гродна Азот» Аляксей Емяльянчык. Ніякіх позваў з суду спадар Вус пакуль не атрымліваў.

Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус

«Гэта меры ў адказ на санкцыі Эўразьвязу. Цяпер Лукашэнка проста прыкрываецца беларускім народам, абараняючы сваіх алігархаў, якія кормяць яго і ягоны рэжым. Без алігархаў Лукашэнка ня зможа існаваць. Емяльянчык, які цяпер ідзе супраць беларускага народу, абараняе невялікую групку людзей — Лукашэнку і яго набліжаных, якія зарабляюць грошы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG