Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нерэгістрацыю партыі БХД абскардзяць у Камітэце па правах чалавека ААН


Пра намер зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН) паведаміў 9 красавіка сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня БХД, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі.

«Мы падамо скаргу ў парадку нагляду старшыні Вярхоўнага суду. Але мы і так ведаем, што скардзіцца на Вярхоўны суд ягонаму старшыні — справа безвыніковая.

Таму мы будзем рыхтаваць скаргу ў КПЧ ААН аб парушэньні правоў грамадзян на свабоду асацыяцый», — заявіў Рымашэўскі.

Палітык адзначыў, што скарга будзе калектыўная: «Мы ведаем, што разгляд спраў у КПЧ ААН можа доўжыцца месяцамі і нават гадамі. Але ў дачыненьні да Беларусі — іншая тэма. Па-першае, там скаргі беларускіх грамадзян разглядаюць хутчэй. Па-другое, калектыўная скарга разглядаецца яшчэ хутчэй. І як толькі мы атрымаем адказ ад старшыні Вярхоўнага суду аб адмове ў нашай скарзе, то адразу ж падамо пазоў у КПЧ ААН».



Першая спроба рэгістрацыі БХД была ў 2009 годзе, яшчэ дзьве — у 2010-м, чацьвёртая — у 2011-м, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG