Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забыты герой


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
У сеціве на старонцы «Маё пакаленьне» абвешчаная ініцыятыва дапамагчы сям’і былога палітвязьня Аляксандра Малчанава, якога сёньня асудзілі на 1,5 года турмы.

«Незалежныя СМІ называюць яго «былым палітвязьнем», а некаторыя грамадзкія дзеячы такіх, як ён — «узяты для масоўкі». Але я б назваў яго па-іншаму — забыты герой, а сытуацыю, што адбылася вакол яго — «ганьбай беларускай грамадзкасьці», — піша аўтар «Майго пакаленьня».

Ён наведаўся дадому да Малчанава, да ягоных бацькоў і пераканаўся, у якой нэндзы жыве гэтая ўсімі забытая сям’я (на фота).

Расповед пра падарожжа да Малчанавых сканчаецца заклікам аб дапамозе:

«Падчас ператрусу ў Галіны Малчанавай канфіскавалі адзінага сябра — жорсткі дыск кампутара. Сёньня яна цалкам адрэзаная ад сьвету. Усе, хто можа дапамагчы — няхай нават карыстанай рэччу — просім зьвязацца праз тэл. +375 29 387-01-65».












Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG