Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактам музэю Галакосту Малдовы зь Беларусьсю перашкаджаюць санкцыі


Расстрэл у гета, Балты, Малдова, 17.07.1941
Расстрэл у гета, Балты, Малдова, 17.07.1941

Пра гэта распавёў у артыкуле на сайце нашага радыё --> http://www.rferl.org/content/archive_reveals_new_details_of_moldova_holocaust/24540310.html журналіст Рычард Солаш.

Паводле Вадзіма Алцкана, каардынатара міжнародных праграмаў малдоўскага музэю Галакосту, музэй атрымліваў стэнаграмы пасьляваенных судовых працэсаў над ваеннымі злачынцамі зь Беларусі, Кіргізстану, Таджыкістану і Туркменістану:

«Найбольш важнай для нас краінай з гэтых чатырох зьяўляецца Беларусь, бо яна была пад нацысцкай акупацыяй і там была вялікая габрэйская грамада. Мы наведалі Беларусь, і яны выказалі гатовасьць з намі супрацоўнічаць. Насамрэч больш чым гатовыя. Але з прычыны пазыцыі нашага ўраду і таго, што ў нас дзейнічаюць санкцыі адносна Беларусі, нам было вельмі ясна сказана, што супрацоўніцтва зь беларускім КДБ – гэта кепская ідэя».

У прыватнасьці, заканадаўства ЗША забараняе перадачу ў Беларусь абсталяваньня, якое малдоўскі музэй Галакосту хацеў прывезьці ў Менск для капіяваньня дакумэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG