Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя забойствы ў Сырыі


Масавае пахаваньне забітых у правінцыі Ідліб
Масавае пахаваньне забітых у правінцыі Ідліб

У Сырыі за апошнія чатыры месяцы вайскоўцамі без суду і сьледзтва былі забітыя больш за сто затрыманых, у асноўным - цывільныя асобы.

Пра гэта сёньня паведамілі праваабаронцы з арганізацыі Human Rights Watch, адзначыўшы, што ў іх справаздачы гаворыцца толькі пра выпадкі, пацьверджаныя відавочцамі. Са спасылкай на іх паведамляецца аб масавых расправах у правінцыях Хомс і Ідліб. Большасьць злачынстваў, як сьцьвярджаецца, былі ўчыненыя ў сакавіку.

У нядзелю сырыйскія ўлады запатрабавалі ад апазыцыі "пісьмовых гарантыяў" адмовы ад гвалту - у абмен на спыненьне ўрадавымі сіламі баявых дзеяньняў. Умова, выконваць якую апазыцыя адмовілася, была вылучаная за два дні да ўступленьня ў сілу ўхваленага Дамаскам пляну ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту, які прапанаваў міжнародны пасланьнік у Сырыі, былы генэральны сакратар ААН Кофі Анан.

Паводле дадзеных апазыцыі, толькі за мінулыя выходныя падчас вайсковых рэйдаў у розных гарадах Сырыі былі забітыя як найменей 180 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG