Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Беларусі пры ААН аспрэчвае скаргу Івана Крука


Іван Крук

Іван Крук

Астравецкі актывіст, сябра партыі АГП Іван Крук накіраваў адкрыты зварот ва Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Адтуль ён атрымаў адказ, што ўрад Рэспублікі Беларусь мае намер расцэньваць рашэньні, якія могуць быць прынятыя Камітэтам па такіх скаргах, як несапраўдныя.

Паколькі копію звароту даслалі таксама міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь, то пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве заявіла, што аспрэчвае рэгістрацыю ягонай індывідуальнай скаргі.

Сакратарыят ААН у адпаведнасьці з правіламі пераслаў Івану Круку афіцыйны адказ беларускай дзяржавы. З гэтага дакумэнту вынікае, што рашэньні, якія можа прыняць Камітэт па такіх скаргах, урад Рэспублікі Беларусь мае расцэньваць як несапраўдныя.

Крук у 2009-м годзе быў адным з завадатараў грамадзкай ініцыятывы супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Распаўсюджваючы ўлёткі, каб паінфармаваць жыхароў пра магчымыя нэгатыўныя наступствы стварэньня АЭС, ён падпаў пад сыстэмны перасьлед з боку мясцовай улады.

Яму прысудзілі штраф нібыта за адміністрацыйнае правапарушэньне. Пазьней ён без станоўчага выніку прайшоў усе беларускія судовыя інстанцыі, абскарджваючы гэты прысуд.

У сваім звароце Крук просіць Упраўленьне Вярхоўнага камісара ў Камітэце ААН па правах чалавека ў Жэнэве разгледзець ягоную зарэгістраваную скаргу, якую ён па-ранейшаму падтрымлівае і дапаўняе дадатковымі аргумэнтамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG