Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксёндз Санько: Місія касьцёлу — духоўная, а не палітычная


Аляксандар Лукашэнка, прымаючы ў Менску амбасадара Сувэрэннага Мальтыйскага Ордэна Паўля Фрыдрыха фон Фурхера, заявіў, што каталіцкая царква недапрацоўвае ў наладжваньні адносінаў паміж Беларусьсю і Заходняй Эўропай.

На перакананьне Лукашэнкі, касьцёл павінен займаць больш актыўную пазыцыю ў гэтым пытаньні: «Мы разьлічвалі на большае ў супрацоўніцтве з каталіцкай царквой. Лічым, што касьцёл яўна недапрацоўвае ў наладжваньні адносінаў паміж Беларусьсю і Захадам. Я нават не гавару ў цэлым пра Эўрапейскі Зьвяз, таму што вядома, хто там грае першую скрыпку. Таму нам бы хацелася праз вас данесьці гэты сыгнал».

Ці павінен касьцёл займацца палітыкай, спрабуючы палепшыць адносіны Менску з эўрапейскімі сталіцамі? Меркаваньне выказвае ксёндз Юрый Санько:

«Гэтую пазыцыю можна разглядаць, пэўна, як нейкае жаданьне прэзыдэнта. Але мы выконваем свае функцыі, якія ляжаць у духоўнай сфэры. Асноўная наша мэта знаходжаньня ў Беларусі і ўвогуле мэта каталіцкага касьцёлу — гэта, канечне, духоўны бок, а не палітычныя справы. Ён, можа, проста меў на ўвазе, што Мальтыйскі ордэн як моцная каталіцкая супольнасьць будзе наладжваць такія стасункі. Але што да палітыкі, то мы ёю займацца ня будзем і ня маем нават такога права, таму што гэта ня наша прэрагатыва. Для нас асноўнае — сваю працу выканаць, бо яшчэ шмат прабелаў у розных напрамках дзейнасьці, у духоўнай сфэры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG