Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліева вінавацяць у фінансавай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі


Алі Керымлі
Алі Керымлі

«Карумпаваны рэжым займаецца „дабрачыннасьцю“ за мяжой, спрабуючы сфармаваць сабе добры імідж.

Гэта робіцца за кошт абкраданьня ўласнага народу. Улады фінансава падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, але ня хочуць цалкам вярнуць уклады насельніцтва савецкага пэрыяду», — сказаў на мітынгу лідэр партыі Народнага фронту Азэрбайджану Алі Керымлі.

У 2010 годзе ў разгар вострага беларуска-расейскага газавага канфлікту Ільхам Аліеў пазычыў Беларусі 200 мільёнаў даляраў, што дало магчымасьць заплаціць даўгі «Газпрому». Пазьней паміж Менскам і Баку былі заключаныя пагадненьні пра пастаўкі азэрбайджанскай нафты ў Беларусь у абмен на вэнэсуэльскую нафту (своп-угода).

8 красавіка ў Баку прайшоў першы за сем гадоў санкцыянаваны мітынг.

Як кажуць арганізатары, у ім удзельнічала каля 10 тысяч чалавек. Паводле незалежных назіральнікаў — каля пяці тысяч. Паліцыя Баку налічыла 1200 чалавек, піша БелаПАН са спасылкай на сайт «Каўкаскі вузел».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG