Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: чарговыя акцыі ў падтрымку Сяргея Каваленкі


Алена Каваленка з партрэтам мужа, 6 красавіка

Алена Каваленка з партрэтам мужа, 6 красавіка

8 красавіка віцебскія мінакі маглі бачыць тры пікеты — каля гандлёвага цэнтру «Беларусь», на Прывакзальнай плошчы і перад брамай Пакроўскай царквы.

У акцыі ўзялі ўдзел жонка вязьня Алена Каваленка, якая трымала плякат «Свабоду Сяргею Каваленку!», і яшчэ адна дзяўчына, імя якой незалежны сайт «Віцебская вясна» не называе. Удзельніцы пікету раздалі мінакам каля 300 улётак.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Зь сярэдзіны сьнежня зь перапынкам на 20 дзён Сяргей Каваленка трымае галадоўку супроць прысуду.

26 сакавіка Сяргея Каваленку перавялі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя на «Валадарцы» ў псыхіятрычны шпіталь пры калёніі «Віцьба-3».


XS
SM
MD
LG