Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паслы могуць вярнуцца, але не павінна быць новых санкцый»


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Паслы краін Эўразьвязу могуць вярнуцца ў Беларусь, але за гэтым не павінна быць новых санкцыяў у дачыненьні да краіны, заявіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у эфіры беларускага тэлебачаньня --> http://www. tvr. by/rus/politics. asp? id=65744 ў нядзелю.

«Беларусь кажа: Хочаце, каб вашы паслы вярнуліся назад? Мы ня супраць. Але натуральна, мы б не хацелі, каб яны займаліся закулісным справамі на шкоду нашым адносінам», — сказаў Мартынаў.

«Калі паслы вернуцца, а празь некалькі дзён Эўразьвяз прыме чарговы набор санкцый, мякка кажучы гэта будзе несур’ёзна», — дадаў міністар.

Пры гэтым кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства выказаў меркаваньне, што ЭЗ сваімі санкцыямі толькі стрымлівае дэмакратычныя рэформы ў Беларусі.

«Калі б ня жорсткія і неправамерныя санкцыі, прынятыя ў студзені 2011 году пасьля выбараў прэзыдэнта ў сьнежні 2010 году, напэўна, Беларусь прайшла б большы шлях ўнутранага удасканаленьня», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG