Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малі сышоў у адстаўку


Амаду Тумані Турэ
Амаду Тумані Турэ

Прэзыдэнт заходнеафрыканскай дзяржавы Малі Амаду Тумані Турэ сышоў у адстаўку. Такім чынам, у вайскоўцаў, якія адхілілі яго ад улады ў выніку дзяржаўнага перавароту, зьявілася магчымасьць выканаць дамоўленасьць і аднавіць у краіне цывільнае кіраваньне, перадаўшы ўладу старшыні парлямэнту Дыянкундэ Траорэ.

Міністар замежных спраў дзяржавы Буркіна-Фасо Джыбрыль Басоль - галоўны пасярэднік на перамовах заходнеафрыканскага блёку ЭКОВАС з новымі ўладамі Малі - паведаміў, што атрымаў ад Турэ ліст, дзе той паведамляе аб сваёй адстаўцы.

Краіны ЭКОВАС, абмяркоўваючы крызіс на поўначы Малі, дзе працягваецца паўстаньне туарэгаў, з-за якога і адбыўся ваенны пераварот, разышліся ў меркаваньнях у пытаньні аб тым, ці неабходна здушыць паўстаньне сілай або пачаць перамовы з сэпаратыстамі.

У суботу лідэры вядучых краін сьвету і міжнародныя арганізацыі віталі рашэньне ваеннай хунты ў Малі адмовіцца ад улады напярэдадні выбараў, якія павінны адбыцца на працягу 40 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG