Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI у традыцыйным велікодным звароце Urbi et Orbi («Гораду і сьвету») заклікаў спыніць узброеныя канфлікты на Зямлі, зьвярнуўшы асаблівую ўвагу на неабходнасьць спыніць кровапраліцьце ў Сырыі.

Пантыфік таксама нагадаў аб неабходнасьці дапамагчы ўцекачам з раёнаў канфліктаў. Ён пацьвердзіў, што ў верасьні зробіць візыт у Лібан, які мяжуе з Сырыяй.

Бэнэдыкт XVI зьвярнуўся да дзесяткаў тысяч вернікаў на плошчы сьвятога Пятра ў Рыме.

У ноч на нядзелю Папа Рымскі адслужыў у Ватыкане велікодную імшу. Ён заклікаў супрацьстаяць цемры, якая, паводле яго слоў, здольная зацяняць праўдзівыя каштоўнасьці і закрываць ад людзей Бога.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG