Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Паўднёвай Асэтыі – другая спроба


Папярэднія вынікі другога туру паўторных выбараў прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі стануць вядомыя сёньня позна ўвечары.

Пра гэта паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме самаабвешчанай рэспублікі. На найвышэйшую пасаду прэтэндуюць былы кіраўнік КДБ Леанід Цібілаў і ўпаўнаважаны ў правах чалавека Давід Санакоеў. Для перамогі кандыдату трэба набраць простую большасьць галасоў.

За сёньняшнім галасаваньнем назіраюць больш за 40 міжнародных назіральнікаў. Пра парушэньні не паведамляецца. Вынікі лістападаўскіх выбараў прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі былі прызнаныя судом несапраўднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG