Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заклікаў супрацьстаяць сілам «цемры»


Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI адслужыў у Ватыкане Велікодную імшу. Пантыфік заклікаў супрацьстаяць цемры, якая, паводле яго, здольная зацяняць праўдзівыя каштоўнасьці і закрываць ад людзей Бога.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што значныя тэхнічныя дасягненьні здольныя несьці ня толькі сьвятло, але і ўтойваць у сабе небясьпеку чалавецтву і сьвету.

Велікодная імша праводзілася на некалькі гадзін раней, чым звычайна – каб не стамляць 85-гадовага кіраўніка рымска-каталіцкай царквы.

Сёлета католікі і пратэстанты адзначаюць сьвята Вялікадня на тыдзень раней, чым праваслаўныя. Вялікдзень зьяўляецца адным з найважнейшых царкоўных сьвятаў хрысьціян, якіх на плянэце налічваецца больш за мільярд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG