Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Бішкеку адкрылі помнік рэвалюцыі 2010 году


У Кіргізстане ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам краіны Алмазбекам Атамбаевым адкрыла сёньня манумэнт Красавіцкай рэвалюцыі 2010 году.

Новы помнік на цэнтральнай плошчы Бішкеку выяўляе людзей, які адломваюць чорны фрагмэнт ад белай мармуровай глыбы. Гэта мае сымбалізаваць мэты рэвалюцыі – ачышчэньне дзяржавы ад карупцыі і дыктатуры. Цырымонія інаўгурацыі ў Бішкеку прымеркаваная да сьвяточных урачыстасьцяў з нагоды другой гадавіны зьвяржэньня тагачаснага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

7 красавіка 2010 году пратэстоўцы захапілі будынкі рэзыдэнцыі прэзыдэнта, парлямэнту і штабкватэры нацыянальнага тэлебачаньня, а тагачасны прэзыдэнт Курманбек Бакіеў уцёк зь Бішкеку ў свой родны горад Ош на поўдні краіны. 20 красавіка Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што даў Бакіеву прытулак у Беларусі.

Падчас штурму ўрадавых будынкаў загінулі больш за 100 чалавек. Імёны загінулых рэвалюцыянэраў выбітыя на помніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG