Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная крымінальная група займалася крадзяжом мінэральных угнаеньняў. Затым іх вывозілі ў краіны Эўразьвязу ды іншыя дзяржавы.

Пра гэта сёньня паведаміў Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.

6 красавіка ў пункце пропуску «Каменны лог» у Літву, паводле сфальшаваных дакумэнтаў, хацелі вывезьці болей за 200 тон угнаеньняў. Затрыманыя арганізатары акцыі і актыўныя яе ўдзельнікі, у тым ліку два грамадзяніна Літвы.

У прэсавы рэлізе адзначаецца, што ў склад крымінальнай групы ўваходзілі грамадзяне Беларусі, Расеі і Літвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG