Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Караблікі свабоды» ў Берасьці


Берасьцейская моладзь у межах кампаніі «Бязь візы» і пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» зладзіла акцыю за бязьвізавы рэжым у Эўропу.

Падчас акцыі актывісты выраблялі і запускалі ў раку Мухавец папяровыя караблікі, да якіх прымацавалі сьцяжкі розных эўрапейскіх краінаў.

Як распавяла актывістка кампаніі «Бязь візы» Алена Каховіч, гэтыя караблікі, «якія накіраваліся па Мухаўцы ў Польшчу, сымбалізуюць імкненьне беларусаў вандраваць па Эўропе бяз візавых перашкодаў».

Спадарыня Каховіч патлумачыла, што мэта кампаніі «Бязь візы» — дабівацца паляпшэньня, або ўвогуле адмены візавага рэжыму з Эўразьвязам. Пасьля запуску «Караблікаў свабоды» маладзёны раздалі мінакам на набярэжнай Мухаўца ўлёткі кампаніі «Бязь візы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG