Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор'е, ападкі, тэмпэратура да 5 градусаў цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ

У Малой залі імя Шырмы Белдзяржфілярмоніі – канцэрт Менскага струннага квартэту «Гайдн – сем словаў Збаўцы на крыжы». Пачатак а 19.00.

У вечаровым эфіры – перадача Юрыя Дракахруста «Праскі акцэнт». Як ставяцца беларусы да эўрапейскіх санкцый? Ці будзе канфлікт паглыбляцца ці хутка вырашыцца? Пра гэта дыскутуюць экспэрт Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Павал Вусаў і супрацоўнік Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1932 – скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.

1946 – У Міхельсдорфе (Нямеччына) заснаванае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1991 – Грузія абвясьціла незалежнасьць.

1992 – падпісаны новы варыянт Хэльсынскай канвэнцыі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1910 – Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага падпольля ў час 2-й сусьветнай вайны.

У гэты дзень памерлі:

1802 – Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1831 – Гіпаліт Лабаноўскі, судзьдзя земскі віленскі, кіраўнік аддзелу паўстанцаў падчас паўстаньня 1830–1831 гадоў.

2006 – Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Сьмерць кожны дзень ходзіць вакол, кожную хвіліну нішчыць і маладзенькія, і старыя формы жыцьця, і мы не зварачаем на гэта ўвагі, і толькі тады яна робіць моцнае ўражаньне, калі ўмірае хто блізкі або калі наваліцца мор і людзі пачынаюць уміраць агулам – тады чалавека ахоплівае жах і ён губляе галаву. І вось што цікава. Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух.

Якуб Колас

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Лябедзька заклікаў ніколі не гандляваць сваім гонарам і годнасьцю


«Калі вы ня ў стане скінуць Лукашэнку, мы ня зробім гэта за вас»
XS
SM
MD
LG