Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...дождж, у нядзелю пераменная воблачнасьць, але без ападкаў. Тэмпэратура: 0 — +4.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды: а) «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсэ пра Міхася Чарота; б) «Зона Свабоды» — аўдыёзапіс дыскусіі для Белсату пра галадоўку Сяргея Каваленкі і пра невыязных.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

7 красавіка

У Менску працяг тэніснага матчу Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Босьніі і Герцагавіны (парная гульня).

У Кіргізстане апазыцыя арганізуе мітынг на другія ўгодкі скіданьня Курманбека Бакіева.

8 красавіка

Заключныя дзьве гульні Кубка Дэвіса ў Менску.

Вялікдзень у каталікоў.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

7 сакавіка

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Латвіяй.

8 красавіка

1956 — адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатру юнага гледача.

Нарадзіліся:

7 красавіка

1914 — Кірыла Мазураў, савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзяяч.

Памерлі:

7 красавіка

1973 — Язэп Дыла, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

1983 — Ларыса Геніюш, паэтка, вязень ГУЛАГу.

8 красавіка

1904 — Вацлаў Валодзька, грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, удзельнік паўстаньня 1863–1864 г.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.

Ларыса Геніюш

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Менск даў «адлуп» ініцыятыве 14 краін АБСЭ

Фядута на волі
XS
SM
MD
LG