Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы пралетарскі пазоў за санкцыі — да Вуса

абноўлена

Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Работнік ААТ «Гродна Азот» майстар цэху Аляксей Емяльянчык падаў зыск супраць былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса.

Пазоў пададзены ў Ленінскі суд Менску. Емяльянчык просіць спагнаць з Вуса два мільёны беларускіх рублёў. Ён хоча, «каб гэтыя людзі ізноў зьвярнулася да Эўразьзвязу, каб санкцый не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцый», паведамляе БТ.

Зь сюжэту вынікае, што Дзьмітрыю Вусу абмежаваны выезд за мяжу.

Дзмітрый Вус 19 сакавіка зьвярнуўся з асабістым зваротам да Рады міністраў Эўразьвязу і вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зьменаў у сфэры правоў чалавека і лібэралізацыі Выбарчага кодэксу.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус быў асуджаны на 5 з паловай гадоў за падзеі 19 сьнежня і адбываў тэрмін у Магілёўскай калёніі. У канцы мінулага году Дзьмітрый Вус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.
Рэжым бярэ ў закладнікі эканамічна залежных ад яго людзей.

Дзмітрый Вус: «Рэжым бярэ ў закладнікі эканамічна залежных ад яго людзей і прымушае іх рабіць тое, што яму выгадна. У іх мэтады такія — могуць пазбавіць чалавека працы. Брудная гэта справа — калі людзей прымушаюць рабіць такія рэчы. Гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Рэжым, як клешч, які прысмактаўся да здаровага арганізму. Ён спрабуе любымі мэтадамі ўтрымацца.

Лукашэнка лукавіць, што ў нас няма алігархаў і што алігархі ня дзеляцца зь ім грашыма. Санкцыі былі ўведзеныя менавіта супраць алігархаў, якія ўтрымліваюць рэжым і асабіста Лукашэнку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG