Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Будзем чакаць чарговага рашэньня ЭЗ

абноўлена

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Беларусь вернецца да дыялёгу з Эўрапейскім звязам пасьля таго, як той прыме спрыяльнае для яе рашэньне, перадае БЕЛТА словы кіраўніка Адміінстрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея.

Уладзімер Макей заявіў, што Беларусь будзе чакаць чарговага рашэньня Рады ЭЗ, якое мае быць пры канцы красавіка. Гэтае рашэньне, па словах Макея, «стане выдатным фонам для вяртаньня амбасадараў ЭЗ у Беларусь» .

Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі таксама лічыць, што не Беларусь была ініцыятарам эскаляцыі напружанасьці, а абмежавалася толькі сымбалічнай рэакцыяй «нават на апошні віток санкцый».

Падчас нарады 5 красавіка Аляксандар Лукашэнка, упершыню пасьля прыняцьця санкцый Эўрапейскім звязам 23 сакавіка, заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу, вяртаньня амбасадараў, а таксама можа вызваліць палітвязьняў.

Вялікую ўвагу Ўладзімер Макей надаў апазыцыі. Ён, у прыватнасьці, заявіў, што «Эўразьвяз у стасунках зь Беларусьсю робіць стаўку на апазыцыю, а не на дыялёг з афіцыйнай уладай».
к
На думку Макея, «рэальна Захаду дыялёг зь Беларусьсю ня трэба», а лідэры апазыцыі карыстаюцца ім для таго, каб «забясьпечыць прыватызацыю пад сябе дзяржаўнай уласнасьці і рэсурсаў, якія былі створаныя беларускім народам».

Макей згадаў, як працаваў разам зь Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькам у Радзе Эўропы пры канцы 90-х гадоў: «Нічога не зьмянілася. Тыя самыя фразы гучаць і сёньня: таталітарны рэжым і санкцыі».

Быў згаданы і кур’ёзны выпадак з заявай Зьмітра Піменава, які ў якасьці першакрасавіцкага жарту заклікаў НАТА ўвесьці войскі на тэрыторыію Беларусі. Паводле слоў Макея, «апазыцыя складаецца вось з такіх піменавых». «Узоры брусэльскай брукаванкі знаёмыя ёй лепш за ўзоры ходнікаў у Хойніках ці ў Брагіне. Не магу сабе ўявіць, каб апазыцыйны дзяяч, які заклікаў да санцый, прыехаў на прадпрыемства, якое трапіла пад рэжым санкцый. Пасьля гэтага, напэўна, уладзе трэба было б да кожнага такога дзеяча прыставіць па міліцыянту, каб ахоўваць яго ад людзей».

Макей згадаў 2010 год як «разгул дэмакратыі». Зь ягоных слоў, менавіта санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам, прывялі да таго, што Беларусь адкінутая далёка назад: «Санкцыі ў дачыненьні да Беларусі прывядуць толькі да таго, што мы аддалімся ад той мэты, якую ставіць перад сабой Эўразьвяз — дэмакратычная Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG