Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выязныя супрацоўнікі праваахоўных органаў?


Сайт «Беларускі партызан» са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у прыватнасьці — пракуратуры, МУС і КДБ, паведаміў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка забараніў ім выяжджаць у краіны Эўразьвязу і нават у Турэччыну і Эгіпет.

Нібыта ў КДБ і МУС ужо выдадзеныя адпаведныя ўнутрыведамасныя загады «часова абмежаваць выезд усіх супрацоўнікаў». Дакумэнты даведзеныя да тых начальнікаў, якія маюць права прымаць такія рашэньні ў дачыненьні да сваіх падначаленых.

Атрымаць пацьверджаньне гэтай інфармацыі «Свабодзе» пакуль не ўдалося. Прэс-сакратар Генпракуратуры Пётар Кісялёў сказаў, што пачытаў падобныя паведамленьні ў інтэрнэце:

«Ніхто ў нас ня ведае ні пра якія забароны. Ніякіх загадаў у нас няма. Дазвол патрэбны, як звычайна, але як выяжджалі, так і будуць выяжджаць».

Намесьнік начальніка цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Артур Стрэх сказаў:

«Ніякіх камэнтароў на гэтую тэматыку ня будзе. Тым больш яна пэрыядычна выплывае, ня ведаю, чыімі намаганьнямі. Калі пашукаць у інтэрнэце, то, я думаю, вы знойдзеце адказ. Мы ня будзем камэнтаваць. Інфармацыя на ўзроўні чутак, а чуткі мы пэўна не камэнтуем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG