Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі: амбасадары вернуцца, калі Менск будзе гатовы да дыялёгу


Агульная пазыцыя Эўразьвязу, і ў тым ліку Латвіі, такая, што амбасадары вернуцца ў Беларусь тады, калі афіцыйны Менск будзе гатовы наагул да дыялёгу з Эўразьвязам.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» заявіла кіраўніца прэс-службы МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.

«Эўразьвяз, вядома, за працяг працы ў Менску. Але гэта не зьвязана з вызваленьнем палітвязьняў, а з дыялёгам наагул».

Карэспандэнт: «Ці вызначаны нейкі час вяртаньня? Раней казалі, што гэта будзе пасьля Вялікадня. То пасьля якога — каталіцкага ці праваслаўнага?»

Эглітэ: «Канкрэтная дата пакуль ня ёсьць ключавой тэмай. Ключавая тэма — гэта рашэньне Менску аб працягу дыялёгу».

Карэспандэнт: «Вызваленьне палітвязьняў ня ёсьць умовай вяртаньня амбасадараў?»

Эглітэ:"Умова — працяг працы, дыялёг паміж ЭЗ і Менскам".
XS
SM
MD
LG