Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рар: нічога не мяняецца ў канфлікце паміж ЭЗ і Беларусьсю


Аляксандар Рар
Аляксандар Рар

Як хутка вернуцца эўрапейскія амбасадары ў Беларусь? Што будзе спрыяць іх вяртаньню ў Менск?

Нямецкі палітоляг, кіраўнік цэнтру імя Бэртольда Бэйца Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар адзначае:

«Канфлікт паміж Беларусьсю і Эўразьвязам — гэта тыповая хваля, якая нагнятаецца, робіцца ўсё большай і разьбіваецца аб бераг. Як гэта было амаль штогод у дачыненьнях ЭЗ і Беларусі. Потым зноў мора сьціхае да наступнай хвалі, якая напэўна будзе, бо насамрэч нічога кардынальна не мяняецца ў каштоўнасным канфлікце паміж ЭЗ і Беларусьсю. У той жа час ЭЗ сам разумее, што ўвесь час канфліктаваць з-за каштоўнасьцяў зь Беларусьсю таксама немагчыма. То бок ён вернецца да палітыкі пугі і перніка. А Беларусь гуляе ў тую ж самую гульню, то бок таксама навучылася гуляць. Таму прыедуць цяпер, праз два тыдні ці празь месяц — я думаю, да травеньскіх сьвятаў нармалізацыя нейкая будзе».

Карэспандэнт: «Выходзіць, Эўропа зноў прайграе?»

Рар: «Прайграе Беларусь у вачах эўрапейцаў, бо яе такім чынам караюць, на яе пальцам тыкаюць, паказваюць, што ёю кіруе апошні дыктатар у Эўропе. Але ў Эўразьвязу ёсьць іншыя праблемы, апрача таго каб канцэнтравацца на Беларусі. Тым больш — за што Беларусь караць? За тое, што ў іх такі прэзыдэнт, які прымае адзінаўладныя рашэньні, як з амбасадарамі Польшчы і ЭЗ? Я думаю, у ЭЗ самі ня ведаюць, як весьці палітыку адносна Беларусі, Украіны ці Расеі. Палітыка прыцягненьня ў Эўразьвяз не спрацоўвае ў дачыненьнях зь Беларусьсю».

Карэспандэнт: «А як вы ставіцеся да заяваў міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, якія адзначае, што ў Беларусі ня зьвязваюць пытаньні разьвіцьця дачыненьняў з ЭЗ і вызваленьня асуджаных палітыкаў, палітвязьняў? Ці могуць амбасадары вярнуцца ў Менск да таго, як выпусьцяць усіх палітвязьняў?»

Рар: «Ну, гэта словы высокапастаўленых чыноўнікаў, кожны бок хацеў бы захаваць свой твар. Я думаю, што пасьля таго як амбасадары вернуцца ў Менск, беларускія ўлады таго ці іншага палітвязьня выпусьцяць. То бок Беларусь будзе рабіць гэта не пад ціскам з боку ЭЗ. Але таксама разумее, што нешта трэба аддаць, каб улагодзіць на час стасункі з ЭЗ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG