Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвынкам забараніў пікет ЛГБТ-актывістаў


6 красавіка стала вядома, што менскія гарадзкія ўлады адмовілі актывісту праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Аляксею Куліку ў дазволе правесьці ў Менску пікет «Дзень маўчаньня: мы маўчым, каб нас пачулі».

Акцыю плянавалі зладзіць 9 красавіка.

«Менгарвыканкам забараніў правядзеньне пікету з традыцыйнай прычыны — нібыта яго правядзеньне будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў, а таксама руху транспарту па вул. Маякоўскага і функцыянаваньню арганізацыяў, разьмешчаных недалёка ад месца плянаванага пікету. Акрамя таго, Менгарвыканкам ня змог вызначыць з заяўкі канкрэтнае месца правядзеньня масавага мерапрыемства. У заяўцы было пазначана, што на пікет выйдзе 7 удзельнікаў», — кажа кіраўнік праекту Сяргей Андросенка.

Мэта плянаванай акцыі — прыцягнуць увагу да праблемы замоўчваньня дыскрымінацыі і гамафобіі ў беларускім грамадзтве.

На пачатку красавіка ў шмат якіх гарадах сьвету праходзяць маўклівыя акцыі пад лёзунгам «Мы маўчым, каб нас пачулі» супраць замоўчваньня праблемаў ЛГБТ-супольнасці.

Раней Менгарвыканкам ня даў актывістам ЛГБТ-руху дазволу правесьці ў Менску шэсьце «Жэст супраць нецярпімасьці» 17 сакавіка. Сваім шэсьцем актывісты ЛГБТ-руху мелі намер падтрымаць Эўрапейскі тыдзень дзеяньняў супраць расізму і ксэнафобіі, які праходзіць штогод 17–25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG