Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белая Русь» патрабуе забараняць партыі за санкцыі


Belarus -- Balloon with an inscription “Bielaja Rus'”, 24Oct2008

Belarus -- Balloon with an inscription “Bielaja Rus'”, 24Oct2008

Грамадзкая арганізацыя «Белая Русь» просіць забараніць дзейнасьць партый, чые лідэры заклікаюць да ўвядзеньня эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі.

Такая інфармацыя прагучала ў інфармацыйнай праграме БТ «Панарама». Актывісты «Белай Русі» спасылаюцца на досьвед Расеі і Казахстана, у якіх нібыта дзейнічаюць падобныя законы.

У сюжэце зьявіліся й актывісты іншых арганізацый, у прыватнасьці БРСМ, а таксама быў зачытаны зварот Федэрацыі беларускіх прафсаюзаў. Усе яны таксама патрабуюць асудзіць санкцыі Эўразьвязу і тых, хто нібыта да іх заклікае.

Аўтар сюжэту Юры Пракопаў лічыць, што па пытаньні санкцый у Беларусі назіраецца «нацыянальны кансэнсус».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG