Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: сьмерць галадоўніка выкліча забурэньні


Сьмерць бахрэйнскага праваабаронцы, які трымае галадоўку пратэсту ў турме, можа прывесьці да новай хвалі забурэньняў.

З такой заявай выступіла сёньня Мэры Лоўлар – дырэктарка міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Абаронцы на перадавой», якая дапамагае праваабаронцам у розных краінах сьвету. Яна дадала, што, галадоўка Абдулхадзі аль-Хавая, якая доўжыцца ўжо 57 дзён, можа закончыцца сьмерцю найбліжэйшымі днямі.

51-гадовы Абдулхадзі – былы кіраўнік Бахрэйнскага цэнтру правоў чалавека – быў арыштаваны летась у красавіку за ўдзел у масавых выступах тамтэйшых шыітаў з патрабаваньнем пашырэньня сваіх правоў і абмежаваньня ўлады кіроўнай у краіне суніцкай каралеўскай дынастыі. У чэрвені вайсковы трыбунал асудзіў яго на пажыцьцёвае зьняволеньне «за спробу дзяржаўнага перавароту».

У інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Channel-4 Мэры Лоўлар распавяла, што паспрабавала пераканаць палітвязьня спыніць галадоўку, але атрымала «ветлівую, але цьвёрдую адмову». Амэрыканская праваабаронца выказала асьцярогі, што сьмерць галадоўніка можа выклікаць новую хвалю забурэньняў у краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG