Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам Беларусі, Расеі і Ўкраіны прад’яўленыя абвінавачаньні ў дапамаганьні рэжыму Муамара Кадафі — паведамляе gazeta.ru. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў выданьню, што ня можа «ані пацьвердзіць, ані абвергнуць інфармацыю пра беларусаў».

Грамадзяне трох краінаў былі затрыманыя ў Трыпалі ў жніўні 2011 году.

МЗС Расеі таксама не распаўсюджвае ніякай інфармацыі наконт сваіх грамадзянаў. Аднак вядома, што на пачатку верасьня лібійскія паўстанцы затрымалі расейцаў Уладзімера Далгова і Аляксандра Шадрова. Ёсьць зьвесткі, што разам зь імі маглі быць затрыманыя і грамадзяне Беларусі.

МЗС Украіны 4 красавіка афіцыйна паведаміла пра тое, што ў Трыпалі пачаўся суд над украінскімі грамадзянамі. У судзе Трыпалі пачаўся суд супраць 22 украінскіх нафтавікоў, якім прад’яўленыя абвінавачаньні «ў працах па рамонце тэхнікі ў інтарэсах былога рэжыму Кадафі». Ніводзін з абвінавачаных не прызнае сваю віну.
XS
SM
MD
LG