Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавіі» забаранілі лётаць па Расеі. Толькі ў Маскву


Расейскі бок з 13 красавіка забараняе авіякампаніі «Белавія» палёты ва ўсе рэгіёны Расеі, апроч Масквы.

Пра гэта агенцыі РІА «Новости» паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.

Раней «Белавія» мела рэйсы ў Санкт-Пецярбург, Калінінград, Екацярынбург, Сочы, а з 3 чэрвеня плянавала адкрыць рэйс у Новасібірск.

Ігар Чаргінец паведаміў: «Зносіны з рэгіёнамі Расіі перараваныя. Будзем вяртаць грошы».

5 красавіка «Белавія» заявіла, што скарачае колькасьць рэйсаў для расейскіх авіякампаній з Масквы ў Менск з 13 красавіка.

Авіязносіны паміж Беларусьсю і Расеяй былі перарваныя 26 сакавіка. Пазьней палёты былі ізноў дазволеныя.

Перамовы па пытаньнях авіязносін адновяцца ў Менску 9 красавіка — паведамляе Мінтранс РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG