Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскамоўных сацыяльных сетках ідзе актыўнае абмеркаваньне фатаграфіі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая была выкладзеная на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхату. У згаданай фатаграфіі дзіўная дэталь — на руцэ патрыярха гадзіньніка няма, але на паверхні стала ён адбіваецца.

Блогеры мяркуюць, што гэты гадзіньнік быў «сьцерты» Фоташопам. Падпраўлены здымак, паводле іх, быў зьмешчаны пасьля таго, як Патрыярх Кірыл заявіў на мінулым тыдні, што славутая фатаграфія з 2009 году, на якой у яго на руцэ красуецца гадзіньнік «Breguet» за 30 тысяч эўра, была «каляжам». Патрыярх дадаў, што такі гадзіньнік яму насамрэч нехта падараваў, але ён яго ніколі не насіў.

Пасьля таго, як блогеры знайшлі фатаграфію з сустрэчы Патрыярха Кірыла зь міністрам юстыцыі Расеі Аляксандрам Канавалавым у 2009 годзе, на якой «няісны» гадзіньнік адлюстроўваецца на паверхні стала, гэтая фатаграфія зьнікла з сайту Маскоўскага патрыярхату.
XS
SM
MD
LG