Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацыянчыч: Амбасадары вернуцца скаардынавана


Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі ды кіраўніка Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці, сказала нашаму радыё, што амбасадары ЭЗ вернуцца ў Менск «каардынаваным чынам».

Гэтак яна адгукнулася на заяву Аляксандра Лукашэнкі, што кіраўнік Беларусі будзе разглядаць справу вяртаньня кожнага амбасадара ЭЗ у Менск пэрсанальна.

Кацыянчыч: Я ня буду камэнтаваць самых словаў Лукашэнкі, але я растлумачу вам пазыцыю ЭЗ, якая тут вельмі ясная. Амбасадары краінаў-сяброў ЭЗ пакінулі Менск дзеля кансультацый у знак салідарнасьці і еднасьці з двума амбасадарамі, якіх улады Беларусі папрасілі пакінуць краіну. Пасьля гэтага краіны-сябры ЭЗ правялі кансультацыі адносна вяртаньня сваіх амбасадараў у Менск і прыйшлі да згоды, што амбасадары вернуцца каардынаваным чынам і ў адпаведным часе.

РС: Ці гэта значыць, што амбасадары вернуцца ў Беларусь або ўсе разам, або ўвогуле – не?

Кацыянчыч: Я толькі магу сказаць, што яны вернуцца каардынаваным чынам, згодна з тым самым падыходам, зь якім яны пакідалі краіну.

РС: Міністры замежных справаў ЭЗ сустрэнуцца зноў пад канец красавіка. Ці Беларусь будзе на парадку дня гэтай сустрэчы і ці верагодна, што тэмай абмеркаваньня стануць новыя санкцыі?

Кацыянчыч: На дадзены момант сытуацыя ў Беларусі фармальна не стаіць на парадку дня гэтай сустрэчы. Але мы працягваем пільна сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG