Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 6 красавіка ў адпаведнасьці з рашэньнем аблвыканкаму ў Берасьці даражэе праезд у грамадзкім транспарце.

Талёнчык на адну паездку ў берасьцейскім аўтобусе або тралейбусе будзе каштаваць 1300 рублёў замест цяперашніх 1100. У кіроўцы квіток будзе каштаваць 1400 рублёў. Квіток на месяц на аўтобус або тралейбусе ўзрастае ў цане да 52 тысяч 200 рублёў. Квіток на абодва гэтыя віды грамадзкага транспарту з 6 красавіка каштуе 69 тысяч 500 рублёў.

Праезд у камэрцыйных аўтобусах Берасьця таксама даражэе — да 1850 рублёў замест цяперашніх 1600.

У лютым кіраўніцтва «Брэстаблаўтатрансу» даводзіла, што для вываду галіны з крызісу неабходна ўзьняць кошт праезду ў берасьцейскіх аўтобусах і тралейбусах як мінімум да 2500 рублёў за адну паездку.
XS
SM
MD
LG