Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Падмаскоўі зьбітая журналістка Мілашына


Алена Мілашына

Алена Мілашына

У Падмаскоўі была жорстка зьбітая і абрабаваная праваабаронца, карэспандэнт «Новай газэты» Алена Мілашына.

Як паведамляюць агенцтвы са спасылкай на яе старонку ў сетцы «Facebook», каля паўночы на журналістку і яе сяброўку, якія вярталіся дадому, напалі двое невядомых, «выбілі зубы, білі нагамі, кулакамі — у твар і па галаве». Паліцэйскі патруль, які пад’ехаў, ніякай дапамогі не аказаў.

«Адчуваю сябе нармальна, трохі шуміць у галаве, зуба няма» – сказала Мілашына «Новай газэце», калі апынулася дома. – «Супастаўляю карцінку таго, што адбылося, і яна выглядае для мяне дзіўнай. Тыя, хто нападаў – абодва неславянскай зьнешнасьці – не былі п'янымі. Чалавека, які бачыў, як я разьменьвала грошы каля кіёска, сярод тых, хто нападаў, не было. Таксама непадобна, што іх цікавілі грошы. У маёй сяброўкі было дзьве торбы, у адной ноўтбук, у другой грошы і дакумэнты. Спачатку ў яе выхапілі сумку з грашыма, яна нейкім цудам вырвала яе з рук бандытаў, і яны нават не зрабілі спробы адабраць сумку зноў. Білі нас таксама дзіўна – малацілі па целе і галаве, але стараліся не трапляць у твар. Зуб, тым ня менш, выбілі».

У «Новай газэце» Мілашына публікуе матэрыялы пра зьнікненьні людзей і катаваньні на Паўночным Каўказе, а таксама пра парушэньні з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў і сілавых ведамстваў.

Алена Мілашына зьяўляецца ляўрэатам прэміі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
XS
SM
MD
LG