Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Бандарэнка ў санчастцы калёніі


Жонка Бандарэнкі перадала мужу лекі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00
Наўпроставы лінк

5 красавіка Магілёўскую калёнію № 15 наведала жонка палітвязьня Дзьмітрыя Бандарэнкі Вольга. Яна перадала мужу лекі й пагутарыла з мэдыкамі пра яго здароўе.

Мужу яна перадала лекі й пагутарыла з мэдыкамі пра яго здароўе. Праз адвакатку спадарыня Бандарэнка хацела высьветліць, ці згодны муж абскарджваць у судовым парадку адмову ў прызначэньні яму інваліднасьці.

Магілёўская адвакатка ня здолела сустрэцца са зьняволеным, бо той напісаў заяву на сустрэчу з ранейшым сваім менскім адвакатам. Таму Вольга Бандарэнка адразу за варотамі калёніі заявіла, што навінаў ад самога Дзьмітрыя няма. Самой жа спадарыні Бандарэнцы мэдыкі паведамілі, што яе муж у мэдсанчастцы.

«Была дужа доўгая прастуда ў яго. Абвастрыўся прыпадак падагры моцна. У яго ўжо артроз левай ступні, артроз вялікага пальца правай ступні. І да таго ж дужа моцны боль. Яму зрабілі магніта-рэзанансную тамаграфію. Вынікаў пакуль ня ведаем, бо іх адправілі ў Менск у рэспубліканскую бальніцу, наколькі я разумею», — распавяла Вольга Бандарэнка.

Што да сытуацыі з прызначэньнем Дзьмітрыю Бандарэнку інваліднасьці, то пра гэта спадарыня Вольга паведаміла наступнае:
Захацелі б даць інваліднасьць — далі б. Захацелі б вызваліць паводле ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, — няма ж у яго ніякіх парушэньняў, усе пазовы пагашаныя, — але ня хочуць.

«З інваліднасьцю ўсё. Усе інстанцыі адмовілі. Якраз я хацела праз адваката вырашыць, ці варта падаваць у суд. Я зьбіраюся, настройваюся на тое, што будзем падаваць у суд, але ўсё адно хачу запытаць у Дзьмітрыя, як ён на гэта глядзіць. Захацелі б даць інваліднасьць — далі б. Захацелі б вызваліць паводле ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, — няма ж у яго ніякіх парушэньняў, усе пазовы пагашаныя, — але ня хочуць».

Перадачу зь лекамі ў Вольгі Бандарэнкі прынялі без праблемаў. Прабылі яна й адвакатка ў калёніі няпоўную гадзіну. Як толькі яны туды пайшлі, ля варот калёніі зьявіўся супрацоўнік у званьні маёра. Пасьля чаго вартаўнік зачыніў вароты, дагэтуль расчыненыя.

Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Летась 7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калёніі пакуль не разглядалі гэтага пытаньня, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.

1 лютага Зьміцер Бандарэнка падаў прашэньне пра памілаваньне. 5 красавіка Лукашэнка заявіў, што бліжэйшым часам разгледзіць пытаньне пра памілаваньне палітыкаў, якія зьвярнуліся да яго з такой просьбай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG