Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька ў Маскве: сілавыя структуры апякліся


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў яго заплянаваны шэраг працоўных сустрэчаў у Маскве.

На пытаньне, як яму ўдалося выехаць зь Беларусі, каб яго не зьнялі зь цягніка, як на мінулым тыдні, ён адказаў так:

«Я ж грамадзянін, які не парушае дзейнага заканадаўства. Чаго мне баяцца? Саджуся ў цягнік і рухаюся. Магчыма, таму, што быў велізарны выбух скандалу першы раз, а можа, стаміліся і пайшлі ў адпачынак супрацоўнікі КДБ? Я па прынцыпе — снарад двойчы ў адну варонку не трапляе. І тое, што мы мінулы раз не даехалі ў Брусэль, гэта, магчыма, лепш, чым некалькі паездак у той жа Брусэль. Я думаю, што на той сытуацыі сілавыя структуры апякліся. І здаецца, што ёсьць канфлікты і трэньні паміж рознымі сілавымі структурамі».

Пра свае далейшыя пляны Лябедзька не паведаміў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG