Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арыны Вячоркі за мяжой здарыўся інсульт


У Арыны Вячоркі абшырны інсульт, яна ў коме. Дактары не абнадзейваюць сям’ю.

Інсульт здарыўся з Арынай у Вільні, дзе яна перасаджвалася зь Менску на самалёт у Барсэлёну. Там яе мелі сустрэць дачка Радаслава і ўнук Даніла. Перад самым адлётам ёй стала дрэнна. Цяпер яна ў рэанімацыі шпіталю Лазьдзінай.

«Стан пацыенткі крытычна цяжкі. На дадзены момант яна забясьпечаная ўсім неабходным, ёй прадстаўленая дапамога высокакваліфікаваных спэцыялістаў, гэта шпіталь, які спэцыялізуецца на такіх паталёгіях. Яна не грамадзянка Літвы, але ўся неабходная мэдычная дапамога ёй прадстаўленая — на падставе агульных прынцыпаў гуманнасьці, паводле ўсіх патрабаваньняў першай дапамогі. Мы падтрымліваем кантакт з блізкімі, калі яны прыбудуць у Літву, магчына ім спатрэбіцца дапамога дзеля юрыдычных фармальнасьцяў альбо перакладу», — паведамілі ў Першым адзьдзеле рэанімацыі і інтэнсыўнай тэрапіі Рэспубліканскага Віленскага унівэрсытэцкага шпіталю.

Арына Вячорка ­ вэтэран адраджэнскага руху, заснавальніца рыцарскага клюбу ў Беларусі і музычны прадусар. 14 красавіка ёй будзе 51 год.

У Арыны трое дзяцей, дактары паінфармавалі іх пра стан маці. Старэйшыя — дачка Радаслава і сын Франак — вылятаюць у Вільню. Малодшая дачка, 14-гадовая Ружана, візы ня мае. 22 сакавіка яе з бацькам, палітыкам Вінцуком Вячоркам, зьнялі зь цягніка, які ехаў у Варшаву, Вінцуку Вячорку паведамілі, што ён невыязны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG