Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каваленку пачалі карміць разьведзеным бульбяным пюрэ


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Жонцы палітвязьня Сяргея Каваленкі Алене сёньня а другой гадзіне дазволілі спатканьне з мужам, якога працягваюць прымусова выводзіць з галадоўкі ў турэмным шпіталі калёніі «Віцьба-3».

Сяргея прымусова кормяць праз зонд. Раней давалі дзіцячую малочную сумесь. А цяпер, як паведамілі Алене, яго пачалі карміць разьведзеным бульбяным пюрэ і адварамі.

Алена патрабуе, каб Сяргея перавялі ў цывільны шпіталь, бо ў такім выпадку Сяргей сам выходзіў бы з галадоўкі, якая доўжылася больш за два месяцы.

Пасьля галадоўкі Сяргей пры росьце 182 см важыць каля 45 кіляграм, ціск — 90 на 60.

Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пратэстуючы супроць перасьледу, вязень абвясьціў галадоўку, якую зь перапынкам у 20 дзён трымае зь сярэдзіны сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG