Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: ушануюць памяць братоў Луцкевічаў


Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч

Урачыстае мерапрыемства, прысьвечанае памяці дзеячоў нацыянальнага руху, заснавальнікаў «Нашай Нівы», братоў Антона і Івана Луцкевічаў пройдзе 5 красавіка ў Віленскай ратушы.

У Літоўскім эдукалагічным унівэрсытэце адбудзецца круглы стол «Ад мінулага да будучыні: беларускі музэй імя Івана Луцкевіча».

Ва ўнівэрсытэце таксама заплянаваная прэзэнтацыя кнігі Вікторыі Мурашкене «Я не магу не любіць цябе» пра першага кіраўніка паваеннай беларускай дыяспары Літвы, опэрнага сьпевака Лявона Мурашку (1924–2010). Адкрыецца экспазыцыя з фондаў музэя Луцкевіча.

Гэтыя імпрэза прымеркаваная да 20-годзьдзя усталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, піша БелТА.

Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG