Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і служачага, у 1959 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ.

Зьяўляючыся карэспандэнтам газэты «Правда» па БССР, у 1969 годзе спрыяў публікацыі артыкула Зянона Пазьняка ў абарону гістарычнага цэнтру Менску. Быў рэдактарам часопісу «Маладосьць» (1972–1978), дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзімера Калесьніка «Я з вогненнай вёскі».

Зьяўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978–1990), пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990–1994), у 1994 годзе — намесьнікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 10 і 11 скліканьня (1980–1990), быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах. Быў старшынём ТБМ імя Ф. Скарыны. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

Аўтар кніг паэзіі «Дыханьне», «Выток», «Варта вернасьці», «Гняздо для птушкі радасьці», «Узмах крыла», «Паміж зоркай і сьвечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» і іншых. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і «Калыханкі», якая амаль два дзесяцігодзьдзі штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру, сустаршыня ўсебеларускага зьезду за Незалежнасьць (2000), Сябра Рады беларускай інтэлігенцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG