Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская праваабарончая арганізацыі Freedom House выказвае занепакоенасьць станам здароўя экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкi.

Прадстаўнікі Freedom House ў сераду сустрэліся з Цімашэнкай у харкаўскай калёніі, дзе яна адбывае сямігадовы тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

Паводле сьведчаньняў аднаго з удзельнікаў сустрэчы Дэймана Ўілсана, экс-прэм’ер не магла сядзець і размаўляла з членамі амэрыканскай арганізацыі выключна лежачы.

Раней ўкраінскія лекары, якія абсьледавалі Цімашэнку, прызналі, што стан здароўя апазыцыйнага палітыка пагоршыўся, і яна мае патрэбу ў шпіталізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG