Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» зладзілі акцыю «Калёнія Беларусь», падчас якой на дошках аб’яваў разьмясьцілі сымбалічныя ўлёткі.

На ўлётках намаляваныя контуры Беларусі, на якіх у атачэньні калючага дроту напісана: «Ідэальная працоўная калёнія». Акрамя таго, на ўлётцы напісаныя лёзунгі: «Сядзі ў сваім бараку і пі гарэлку», «Вары боршч і закрый рот», «Твая краіна болей не твая».

Як кажа актывіст кампаніі «Гавары праўду» Марат Несьцярэнка, гэтай акцыяй яны хацелі прадэманстраваць, што Беларусь, у якой ёсьць палітвязьні і ўціскаецца грамадзянская супольнасьць, паступова пераўтвараецца ў працоўную калёнію:

«Гэтыя надпісы на ўлётцы адрасуюцца той клясе ў Беларусі, якой усё, як кажуць, „да ліхтара“. Ім усё роўна, што адбываецца зь іх суседзямі, зь іх краінай. Можа, гэта і надзвычай эмацыйныя слоганы напісаныя на ўлётцы, але так нашая моладзь выплёсквае тое, што накіпела. Хай сабе нават і такім рэзкаватым выступам».

Расклеілі каля 100 улётак. Затрыманьняў не было.
XS
SM
MD
LG